Домрачава пракаментавала жорсткае затрыманне брата і сітуацыю ў краіне

Дар'я Домрачава пракаментавала жорсткае затрыманне свайго брата і сітуацыю ў Беларусі ў цэлым.
Фота з інстаграма Дар

Фота з інстаграма Дар'і Домрачавай

«Нешта робячы, прадпрымаючы нейкія крокі, важна разлічваць на вынік. Я абсалютна дакладна разумею, што мой публічны гнеў не вырашыць грамадскіх праблем. Магчыма, гэта дапаможа самасцвярдзіцца ў вачах іншых, атрымаць чыёсьці адабрэнне, магчыма, на душы стане лягчэй, але да мэты дакладна не прывядзе.

Мы ўсе бачым, што ў краіне праблемы, і каб дапамагчы іх вырашыць, бессэнсоўна скалынаць паветра агрэсіўнымі словамі з аднаго боку і абсалютна дакладна — бессэнсоўна з другога боку звальняць, арыштоўваць і дубасіць людзей на вуліцах... Не важна, выпадкова яны апынуліся ў «гарачых» месцах або наўмысна. Твае гэты, чые-небудзь блізкія ці не — усё аднолькавыя. Пакуль відавочна, што ўсе такія дзеянні толькі яшчэ больш раз'юшваюць супрацьлегласці, пагаршаюць сітуацыю і абвастраць абстаноўку. На дадзены момант, я пакуль не бачу таго свайго кроку, здзейсніўшы які, змагу па-сапраўднаму дапамагчы вырашэнню праблем у краіне.

А вось з боку дзяржаўных органаў, каб урэгуляваць сітуацыю і вырашыць праблемы людзей, павінны знайсціся ідэі цікавей, чым «завалілі / арыштавалі / звольнілі». Не ў першабытныя ж часы жывём... Людзі хочуць быць пачутымі. Трэба ўсім супакоіцца і ўсё абмеркаваць. Магчыма, гэта наблізіць да запаветнай мэты — справядлівай, мірнай, спакойнай, прыгожай краіны, якая развіваецца... Ва ўсіх жа гэтая мэта такая?» — напісала Дар'я Домрачава на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: