Доступ да сайта «Медыя-Палессе» заблакаваны па рашэнні Мінінфарма

Сайт буйнога рэгіянальнага інфармацыйнага рэсурсу "Медыя-Палессе" заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

"Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закона "Аб сродках масавай інфармацыі", — такую заглушку з сённяшняга дня бачаць карыстальнікі з Беларусі пры спробе адкрыць сайт.

Першапачаткова сайт заблакавалі ўвечары 2 верасня, ён проста не адкрываўся. Але, як паведамляюць у выданні, тэхнічныя спецыялісты змаглі аднавіць яго, і да панядзелка сайт працаваў.

Што стала падставай для блакавання, невядома, рэдакцыя накіравала ў Мінінфарм запыт аб гэтым, але пакуль не атрымала адказу.

Праца рэсурсу працягваецца, ён даступны з-за мяжы і праз VPN, таксама навіны публікуюцца ў сацсетках выдання.

Раней у офісе "Медыя-Палесся" праходзілі ператрусы, рэдакцыю неаднаразова штрафавалі, у тым ліку за матэрыялы аб Святлане Ціханоўскай.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: