Драўляную забудову ў Гомелі працягваюць руйнаваць

Гэтым разам пацярпеў дарэвалюцыйны будынак па вуліцы Пляханава, 10. Ён быў знесены ўдзень 29 чэрвеня. Будынак зраўнялі з зямлёй за лічаныя гадзіны. 
Фота: "Общество Гомель"

Фота: "Общество Гомель"

Сто гадоў таму гэтымі дамамі быў забудаваны ўвесь горад, — распавядае гісторык Яўген Малікаў. — Зараз жа іх можна падлічыць на пальцах. І колькі гісторыкі і краязнаўцы ні прасілі, каб нам паведамлялі перад зносам дамоў, каб была магчымасць зняць каштоўныя элементы дэкора — на жаль гэткая камунікацыя з мясцовымі ўладамі ніяк не наладзіцца. 


Дом на Пляханава, 10, па словах Малікава, меў вялікія карункавыя ліштвы цудоўнай захаванасці. Але зняць іх, каб захаваць гісторыкі не паспелі. 


Цікавай асаблівасцю гэтага дома з'яўляецца таксама цагляны брандмаўэр (канструкцыя, якая мела абараняць ад пажараў — заўв. аўт.) канца 19 - пачатку 20 стагоддзя, на якім захаваўся надпіс "Наше дело правое. Враг будет разбит. Победа будет за нами". Па словах гісторыка, гэты надпіс датаваны ліпенем 1941 года. 


Знесены дом на Пляханава, 10 фактычна дапамагаў захоўваць гэты брандмаўэр, — тлумачыць Яўген Малікаў. — Зараз невядома што далей будзе з гэтай цаглянай канструкцыяй. Хутчэй за ўсё яна таксама будзе знесеная. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: