Другі дзень вернікі розных канфесій моляцца за Беларусь у цэнтры Мінска (фота)

«Наш прэзідэнт не баіцца Бога, ён не асвячае Бога ў сваім сэрцы і сваім розуме», – такімі словамі распачалася міжканфесійная малітва на Плошчы Свабоды ў Мінску. На ёй прысутнічалі лідары і вернікі праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў


У Фэйсбуку 12 жніўня праваслаўны святар Аляксандр Шрамко анансаваў хрэсны ход па вуліцах Мінску для вернікаў розных канфесій, дзе усім разам можна памаліцца за спыненне гвалту ў Беларусі. Вернікі падтрымалі ініцыятыву і вырашылі штодня а 13 гадзіне збірацца на плошчы Свабоды для сумеснай малітвы і хрэснага ходу.


Каля Ратушы сабралася каля 200 вернікаў. Людзі прынеслі з сабой іконы, крыжы, Бібліі і кветкі.


«Гістарычна было так: святары маглі прыходзіць да цароў, калі тыя парушалі закон, – казаў прадстаўнік царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Тарас Цялькоўскі. – Яны казалі ім, што тыя не маюць права хлусіць, забіваць».


Вернікі маліліся за хрысціянскую і справядлівую ўладу ў Беларусі, супраць гвалту і катаванняў. Жанчыны-верніцы памаліліся аб перамяненні сэрцаў канкрэтных прадстаўнікоў улады.

З плошчы Свабоды вернікі рушылі на праспект Незалежнасці да Чырвонага касцёла. Перад касцёлам на каленях кожны ў цішы меў магчымасць памаліцца за Беларусь. Пасля хрэснага ходу далучыліся новыя людзі і ўсе рушылі зноў на Плошчу Свабоды, прайшоўшы праз СІЗА на Валадарскага.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: