Два гады калоніі. У Жлобіне абвесцілі прысуд 17-гадоваму падлетку

Суд Жлобінскага раёна 8 лютага разглядаў крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Ірына Прадун, пракурор — Андрэй Аношка, піша «Вясна».

У абвінавачванні пракурор адзначыў, што 10 жніўня Прохараў шпурлянуў не менш аднаго камяня ў аўтазак, чым прычыніў матэрыяльную шкоду аўтамабілю (820 рублёў).

10 жніўня Віталь Прохараў быў затрыманы амапаўцамі і, па ягоных словах быў моцна збіты. Пасля яго адпусцілі дадому, а неўзабаве абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ і аштрафавалі.

Сам Прохараў падчас дачы паказанняў у судзе сказаў, што ён не кідаў камень, але каб «папіярыцца ў сваім інстаграме» пахваліўся, што пабіў лабавое шкло аўтазака. Гэта запісаў на мабільны яго прыяцель і выклаў у тэлеграм.

2 лютага ў судзе былі дапытаныя сведкі.

Сёння праз скайп апыталі яшчэ аднаго «сакрэтнага» сведку, змяніўшы яго імя, голас і адрас.

На пытанне адваката, ці бачыў ён момант кідання Прохаравым камяня ў аўтазак, адказаў, што сам момант не бачыў.

— Значыць гэта вашае меркаванне?

Сведка: «Так».

Пракурор удакладніў: «Дык кідаў ці не камень Прохараў?»

Светка адказаў што так.

Далей у судзе пачаліся спрэчкі бакоў.

Пракурор папрасіў суд прызнаць Прохарава вінаватым па 2-х артыкулах — 342 і 364 КК. Змягчаючых віну абставін няма, таму патрабаваў пазбаўлення волі на 2 гады у калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачанага ўзяць пад варту.

Адвакат абвергнуў прад’яўленыя абвінавачванні і прасіў апраўдальнага прысуду.

У выніку суддзя прысудзіў хлопцу два гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: