Два крымінальныя артыкулы за адзін сувенірны патрон

Вандроўніку Жалану Віё сябар падараваў кулю-сувенір. І ўсё было б добра, калі б не сумленнасць Жалана. За тое, што хлопец па добрай волі прад’явіў патрон на беларускай мытні, ён ужо некалькі месяцаў сядзіць у Гомельскім СІЗА. 

Жалан Віё ў судзе

Жалан Віё — француз, які атабарыўся ў Лондане, працуе там, а яшчэ вельмі любіць вандроўкі. Падчас адной з апошніх у Львове ён пазнаёміўся з двума хлопцамі — Паўлам і Ігарам. Маладзёны яшчэ трохі павандравалі разам і прыехалі ў Варшаву ў госці да Паўла, дзе той, на развітанне падарыў Жалану кулю і патлумачыў, што гэта сувенір.

Далей Жалан рушыў у Літву, адтуль у Беларусь. Прабыўшы ў Сінявокай каля тыдня хлопец накіроўваўся ва Украіну. Але на беларускай мяжы з ім адбылася непрыемная сітуацыя. Віё прайшоў частку мытнага кантроля праз чырвоны калідор, але праз наяўнасць барады на твары яго палічылі небяспечнымі і адправілі на больш пільны агляд.

Там супрацоўнік мытнай службы на ламанай англійскай мове спытаў у вандроўніка адкуль і куды той рушыць, а таксама ці не вязе з сабой зброю і небяспечныя рэчывы.

На судзе Жалан патлумачыць, што адразу ж па-англійску сказаў, што не ведае ці з’яўляецца куля-сувенір небяспечнай. Мытнік, які даглядаў хлопца на тым жа судзе кажа, што праз кепскае веданне мовы папросту не зразумеў маладзёна, які адразу ж пасля свайго пытання дастаў з заплечніка і прадэманстраваў яму кулю.

Кулю канфіскавалі, хлопца апыталі і змесцілі ў Гомельскае СІЗА на час дасудовага разбіральніцтва. Пазней яму прад’явілі абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.2 арт. 295 (незаконная перавозка агнястрэльнай зброі) і ч.1 арт. 333-1 (незаконны абарот моцнадзейных або атрутных рэчываў).

На судзе быў брат Жалана Гійём

На суд прыехаў брат абвінавачанага, які выказваў давер да беларускага правасуддзя, а таксама  шчырыя спадзяванні, што Віё адпусцяць. Прыехалі на суд і дзве беларускія сяброўкі Жалана, якія хадатайнічалі аб яго вызваленні на час судовага разбіральніцтва пад іх адказнасць. Але суддзя Тамара Застаўнецкая пасля адмоўнай рэакцыі абвінаваўцы, якая спасылалася на цяжкасць артыкулаў, прад’яўленых абвінавачанаму, адмовіла ў гэтым хадайніцтве.

Не задаволіла яна таксама і відэа-фотаздымку падчас працэсу. Варта адзначыць, што да прэсы на гэтым судзе было асаблівае стаўленне. Чаго толькі вартае: “Пока вы все не прекратите съёмку и не выйдете из зала судебного заседания — Віё сюда не приведут и процесс не начнут!” — нервова кінутае канваіркай у бок журналістаў, якія хацелі зняць момант дастаўкі Жалана ў суд. Пасля, калі хлопца ўсё ж прывялі і ў залю запусцілі гледачоў — большасць прадстаўнікоў СМІ, якія стаялі і выконвалі сваю працу, Тамара Застаўнецкая папрасіла выдаліцца з залі суда.  

Заля судовых паседжанняў не змагла змясціць усіх жадаючых

Такім чынам, Жалан Віё з 21 верасня па сённяшні дзень знаходзіцца за сценамі Гомельскага СІЗА і чакае прысуда, які вынясе справядлівы і гуманны беларускі суд. Працягнецца судовы працэс 17 лістапада а 10-й гадзіне. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: