Дваровы марш у Малінаўцы скончыўся затрыманнямі. Удзельнікаў адпраўляюць на 15 сутак

Затрыманых учора падчас дваровых маршаў судзяцць сёння ў трох судах Мінска, паведамляюць праваабаронцы.

Увечары 22 красавіка на праспекце Любімава і вуліцы Бялецкага адбыліся масавыя затрыманні. З'явіліся відэа, на якіх бачна, што ўдзельнікаў маршу паклалі тварам на зямлю.

У РУУСах на мінчукоў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а на некаторых — яшчэ і за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП. Паводле пратакола, яны крычалі «Жыве Беларусь», свяцілі ліхтарыкамі і ішлі ў групе асоб з БЧБ-сцягамі.

Пакуль праваабаронцам вядомыя вынікі судоў над шасцю затрыманымі. Суддзя Кастрычніцкага раёна Жывіца адправіла на 15 сутак Ірыну Семашчук, а суд Маскоўскага раёна таксама пакараў Юлію Кулеш, Дзмітрыя Мацкевіча і Уладзіслава Галкіна 15-сутачнымі арыштамі. Галіна Вянцкевіч і Яўген Жук таксама пазбаўленыя волі суддзёй Фрунзенскага раёна Марыяй Ярохінай на 15 сутак.

Суды над астатнімі затрыманымі цяпер праходзяць у трох судах Мінска.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: