Двое працоўных з Гродна і Салігорску далучыліся да ўсебеларускага страйку

Адзін з «Гродна Азота», другі — з «Раммантажбуда».

Сёння сышоў ва ўсенародную стачку Алег Залогін — аператар рыформінгу 6 разраду і па сумяшчальніцтве машыніст кампрэсарных установак 6 разраду цэхап «Аміяк-3» прадпрыемства «Гродно Азот».

Для разумення простага абывацеля, паведамляе «Стачкам Азота»: гэта два самыя складаныя сумежныя працоўныя месцы на ўсім выбуха- і пажаранебяспечным «Гродна Азотцу».

Таксама 1 снежня да агульнанацыянальнай стачкі далучыўся кіроўца аўтагідрапад'ёмніка УСП «Трэст Раммантажбуд» Юрый Сурма, піша «Стачкам «Беларуськалія».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: