Дырэктар БелАЭС пацвердзіў, што пуск першага блоку перанеслі на 2020 год

Пуск першага энэргаблоку Беларускай АЭС плануецца ў студзені 2020 году. Пра гэта 10 кастрычніка заявіў генеральны дырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў падчас прэс-туру замежных СМІ на БелАЭС, паведамляе Радыё Свабода.
Адказваючы на пытанне аб тэрмінах завозу ядзернага паліва на першым блоку, дырэктар станцыі сказаў: «Да канца 2019 году мы плануем выйсці на гэты этап».

Раней паведамлялася, што запуск першага энэргаблоку запланаваны на снежань 2019 году, другога — на ліпень 2020-га.

Першапачаткова запуск планаваўся яшчэ на год раней, Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што тэрміны сарвала Расія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!