Дырэктар ліцэю выступіў супраць фальсіфікацый на выбарах і гвалту — з ім не працягнулі кантракт

18 лістапада 2020 года стала апошнім працоўным днём у дырэктара ліцэя № 1 Ліды Юрыя Хроміна — з ім не працягваюць кантракт, паведамляе rebenok.by. Былы дырэктар удзельнічаў практычна ва ўсіх акцыях пратэсту, якія праходзілі ў горадзе.

Юрый Хромін на святочнай лінейцы. Фота: сайт ліцэя №1 г. Ліды. 

Юрый Хромін на святочнай лінейцы. Фота: сайт ліцэя №1 г. Ліды. 

Па спецыяльнасці Юрый Хомін — настаўнік гісторыі, працуе ў школе з 1993 года. Дырэктар ганарыцца дасягненнямі школьнікаў і лічыць ліцэй адной з лепшых устаноў адукацыі не толькі ў вобласці, але і ў краіне.

Юрый Хромін — адзін з нямногіх кіраўнікоў у адукацыі, які выступіў супраць фальсіфікацый і гвалту. У кастрычніку мясцовыя жыхары спрабавалі падтрымаць кіраўніка школы зборам подпісаў, але да ліцэя прыехала міліцыя і запатрабавала людзей разысціся.

Журналісты даведаліся ў дырэктара ліцэя пра прычыну звальнення. Юрый Хромін адзначыў, што для гэтага былі фармальныя падставы, але, хутчэй за ўсё, прычына ў грамадзянскай пазіцыі. Дырэктар ліцэю пісаў заяву аб сыходзе яшчэ да выбараў, калі ад яго настойліва патрабавалі стаць старшынёй выбарчай камісіі. Тады заяве ход не далі, а старшынёй камісіі стаў іншы чалавек.

Тады на ўчастку ў ліцэі з вялікай перавагай перамог Аляксандр Лукашэнка. Дырэктар школы не верыць у гэтыя лічбы, але не хацеў бы публічна ацэньваць дзеянні калег па ліцэі.

Калі пачаліся сілавыя разгоны пратэстоўцаў, Юрый Хромін выказаў сваю пазіцыю ў размове з калегамі і начальствам асабіста. Удзельнічаў практычна ва ўсіх акцыях пратэсту, якія праходзілі ў горадзе.

— Я не вельмі моцна пацярпеў, дзякуй Богу. На мяне склалі два пратаколы за ўдзел у двух мерапрыемствах, аштрафавалі. За месяц да заканчэння кантракту педагога папярэдзілі, што на пасадзе дырэктара ён працаваць больш не будзе. У бліжэйшы час яму трэба будзе пошук вакансій.

Паводле rebenok.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: