Дырэктар сельгаспрадпрыемства трапіў у ДТЗ і загадаў спісаць аўтамабіль

Пракуратура Валожынскага раёна пачала крымінальную справу на дырэктара аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Мужчыну падазраюць у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, учыненым у буйным памеры, піша tut.by.
Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

У ліпені 2017 года кіраўнік на аўтамабілі, які належыць прадпрыемству, учыніў ДТЗ, пры якім аўто атрымала значныя механічныя пашкоджанні. Каб пазбегнуць адказнасці і матэрыяльных выдаткаў на аднаўленне машыны, дырэктар загадаў падначаленым спісаць аўто. Дзеля гэтага быў складзены фальшывы акт аб спісанні аўтамабіля.

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Матэрыялы справы накіраваныя ў Следчы камітэт. Кіраўніку сельгаспрадпрыемства прагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да пяці гадоў.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!