Дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры прымусілі падаць у адстаўку

Пасля выбараў Міхаіл Рыбакоў і супрацоўнікі музея напісалі зварот, у якім запатрабавалі справядлівых выбараў, спынення насілля і выконвання законаў.

Міхаіл Рыбакоў. Фота Кастуся Дробава, zviazda.by

Міхаіл Рыбакоў. Фота Кастуся Дробава, zviazda.by

Дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіла Рыбакова прымусілі падаць у адстаўку. Пра гэта ён сам паведаміў у сацыяльных сетках.

Афіцыйнага тлумачэння звальнення дырэктар не дачакаўся, але ён упэўнены, што звальняюць за грамадзянскую пазіцыю. Пасля выбараў ён і супрацоўнікі музея напісалі зварот, у якім запатрабавалі справядлівых выбараў, спынення насілля і выконвання законаў.

Да музея Міхаіл Рыбакоў працаваў у дзяржустановах, быў таксама дарадчыкам па пытаннях культуры пасольства Беларусі ў Польшчы, дзе паказаў сябе як дасканалы арганізатар культурных мерапрыемстваў і прамоўтэр беларускай культуры ў Польшчы.

Польскае радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: