Дызайнер Іван Айплатаў шукае дзяўчыну, якая закрыла сваім целам хлопца ад дубінак

Таксама вядомы дызайнер узнёсла павіншаваў беларусак са святам.

— 8 сакавіка 2021 года хачу павіншаваць жанчын змененага свету, — напісаў Іван Айплатаў. — Вы ратавалі хворых, абаранялі Айчыну, асвойвалі новыя прафесіі, бераглі і вучылі дзяцей, уставалі рука аб руку побач з мужчынамі для вырашэння невырашальных праблем. Вы мае героі, маё натхненне, маё адкрыццё, маё здзіўленне!  

Дзяўчына, якая захінула сваім целам хлопца ад дубінак, знайдзіся! Хачу падарыць табе мішку — баксёрскую пальчатку. Ты — герой!

Мішка — баксёрская пальчатка — вядомая дызайнерская распрацоўка Айплатава. Гэта клатч — вечаровая дзявочая сумачка, якая ўяўляе сабой творчы сінтэз пальчаткі і плюшавага медзведзяняці.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: