Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр «Вясна» звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх. Праваабаронцы сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Фота Дзіяны Серадзюк


Міліцыя

11 жніўня МУС заявіла, што інфармацыю пра затрыманых можна атрымаць кругласутачна па тэлефоне 102. Неабходна паведаміць імя і прозвішча затрыманага, дату нараджэння. Нібыта супрацоўнікі паведамяць, ці ёсць чалавек у спісе да суда, але месца ўтрымання выдаваць не будуць.

Людзей, як правіла, для складання пратаколу адвозяць у РУУС таго раёна, дзе адбылося затрыманне. Можна тэлефанаваць у дзяжурную частку і спрабаваць даведацца, ці паступаў чалавек да іх. На практыцы — у РУУС амаль заўсёды адмаўляюць наяўнасць у іх затрыманых.

Нумары дзяжурных РУУС Мінска:

Заводскі РУУС: +375173400202

Ленінскі РУУС: +375173676202

Маскоўскі РУУС: +375172471815

Кастрычніцкі РУУС: +375172220446, +375172220442

Партызанскі РУУС: +375172784856, +375172784866

Першамайскі РУУС: +375172800202, +375172802442

Савецкі РУУС: +375172920202, +37517292 95 54

Цэнтральны РУУС: +375172880202, +375172887884

Фрунзенскі РУУС: +375172130825, +375172076767

Калі праз тры гадзіны чалавека не адпусцілі, яго могуць даставіць у ЦІП або ІЧУ. Зараз у Мінску і ЦІП, і ІЧУ перапоўненыя, частку людзей перавозяць у ІЧУ Жодзіна.

Для Мінска актуальныя наступныя адрасы і тэлефоны:

ЦІП (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў)

1-й зав. Акрэсціна, 36а. Тэл.: 8017-372-73-80, 8 017 222-89-13

ІЧУ г. Мінска: 1 зав. Акрэсціна, 36. Тэл.: 8 017 372-74-11, 8 017 239-47-31

ІЧУ Мінскага раёна (тут знаходзяцца людзі, затрыманыя ў Мінскім раёне):

г. Мінск, вул. 20, 8 017 268-88-02, 8 017 229-07-02

ІЧУ Жодзіна (пры вялікай загрузцы людзей могуць перавезці сюды):

222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22а, 8 017-75 6-38-15

Родныя, якія шукалі сваіх блізкіх у Жодзіне, паведамляюць, што інфармацыю змаглі атрымаць у міліцыі па наступных нумарах + 375177565788 і + 375177567790.

Калі не паведамляюць, дзе знаходзіцца чалавек, можна падаць скаргу.

Бальніца

Затрыманыя могуць быць дастаўлены ў бальніцу, калі атрымалі моцныя траўмы. Пазнаваць у першую чаргу стаіць у хуткай дапамогі па тэлефоне 103, а таксама абзвоньваць бальніцы горада.

Суд

Калі праз 72 затрыманага не адпусцілі, хутчэй за ўсё яго будуць судзіць.

Даведацца, ці паступіла справа блізкага сваяка ў суд, можна ў канцылярыі суда па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях:

суд Заводскага раёна Мінска: +375 17 330 51 08

суд Ленінскага раёна Мінска: +375 17 374 63 68

суд Маскоўскага раёна Мінска: +375 17 277 01 88

суд Кастрычніцкага раёна Мінска: +375 17 374 64 13

суд Партызанскага раёна Мінска: +375 17 358 64 20

суд Першамайскага раёна Мінска: +375 17 285 73 39

суд Савецкага раёна Мінска: +375 17 272 48 73

суд Фрунзенскага раёна Мінска: +375 17 308 91 18

суд Цэнтральнага раёна Мінска: +375 17 226 01 76

суд Мінскага раёна: +375 17 373 04 88; +375 17 374 04 87

суд горада Жодзіна: +375 17 756 65 14 (канцылярыя), +375 17 756 64 86 (сакратар).

Таксама зараз суды могуць праходзіць прама на ІЧУ, куды не дапускаюць сваякоў затрыманых.

Праваабаронцы «Вясны» збіраюць дадзеныя аб затрыманых у Мінску і рэгіёнах. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

+375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),

@ViasnaSOS — тэлеграм.

+ 375 17 377 55 40



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: