Дзе журналістка Ларыса Шчыракова — невядома (абноўлена)

У Гомлі пад вечар 4 верасня зьнікла журналістка Ларыса Шчыракова. 3 верасня яе пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання — па невядомай прычыне, паведамляе Радыё Свабода.
Ларыса Шчыракова перад затрыманнем 29 жніўня. Фота Радыё Свабоды

Ларыса Шчыракова перад затрыманнем 29 жніўня. Фота Радыё Свабоды


4 верасня ў Гомлі мусіў быць суд над затрыманай міліцыяй журналісткай Ларысай Шчыраковай. 3 верасня яна знікла, і пад вечар калегі даведаліся, што Шчыракова па невядомай прычыне знаходзіцца ва ізалятары часовага ўтрымання. Яна адна выхоўвае 13-гадовага сына.

Сёння ў судзе Гомельскага раёну меўся адбыцца суд. Стала вядома, што Шчыракову абвінавачваюць па артыкуле за несанкцыянаванае мерапрыемства. Калегі і сябры да 16.00 стаялі ў судзе, каб дачакацца паседжання.

А 16-й гадзіне памочнік старшыні суду абвясціла, што паседжанне будзе выязным, у будынку аддзелу ўнутраных спраў Гомельскага раёну. Сябры і калегі Шчыраковай паехалі туды. У будынак нікога не пусцілі. Міліцыянт заявіў, што журналістка тут, і яе хутка будуць судзіць. Але каля 18.00 міліцыянт выйшаў да будынку і заявіў, што не ведае — дзе Шчыракова, і што цяпер яе ў будынку аддзелу міліцыі няма. Дзе яна — невядома. Ад маці журналісткі стала вядома, што няма і яе аўтамабіля, а дома сядзіць замкнуты яе сабака — ключоў ад жытла ні ў каго няма, апроч журналісткі.

Паводле адміністрацыйнага заканадаўства, маці, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, не падлягаюць адміністрацыйнаму арышту.

Пасля 10-й вечара Ларыса знайшлася. Яна напісала на сваёй старонцы на фб:

Сябры, я на волі. Ноч і паўдні правяла ў ізалятары. Склалі два пратаколы па 23.34 і 23.4 (непадпарадкаванне). Ужо сення пасля суду склалі пратакол па 22.9. Дзякуй усім хто клапаціўся, дзяжурыў ля суду і РАУСу, падтрымліваў сваякоў. Верым, можам, пераможам!!!!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: