Дзеці часцей за ўсё траўміруюцца з-за недагляду бацькоў

А вы ведаеце, што часцей за ўсё дзеці цягнуць у рот? А якія наступствы чакаюць дзіцёнка, калі ён праглыне батарэйку?

“Альтанка для чытанкі”

Напярэдадні Дня абароны дзяцей у Мінску адбылася сустрэча з лепшымі дзіцячымі лекарамі Беларусі, якія адказалі на гэтыя і іншыя пытанні журналістаў.

Аляксандр Свірскі, загадчык аддзела дзіцячай хірургіі РНПЦ, стаяў каля вытокаў мініінвазіўнай хірургіі. Менавіта дзякуючы яму маленькія прадметы са страўнікаў і страваводаў дзетак зараз дастаюцца не праз вялікія разрэзы, а праз адтуліны дыяметрам у некалькі міліметраў.

Дзіцячы хірург Аляксандр Свірскі

Сёння я аперыраваў дзяўчынку, якой чатырнаццаць дзён. Яна нарадзілася з паталогіяй — кісты на яечніку. Раней мне давялося б рабіць разрэз і, магчыма, выдаляць яечнік. А цяпер я захаваў яечнік, зрабіў пляцовачку, каб ён развіваўся і каб дзяўчынка змагла развівацца як дзяўчынка. І ўсё гэта я зрабіў праз трохмілімітровыя праколы”, — распавёў Аляксандр Свірскі.

Паводле Свірскага, з ліпеня мінулага года, калі ў нас увялі ў абарачэнне манеты, за суткі ў хірургічнае аддзяленне стала паступаць па дзесяць-пятнаццаць дзяцей, якія іх праглынулі. А ўвогуле, калі капейка трапіць у трахею дзіцяці, то яно можа папросту задыхнуцца.

Дарэчы, у аддзяленні дзіцячай хірургіі ёсць свой музей, дзе знаходзяцца прадметы, якія лекары выцягнулі са страўнікаў дзяцей. На першы погляд, бяскрыўдныя рэчы, але некаторыя з іх нясуць вялікую небяспеку. Напрыклад, калі дзіця праглынула батарэйку, яно атрымлівае апёк, пасля якога можа застаецца інвалідам на ўсё жыццё. Калі батарэйкі апалілі трахею, дзіцяці зможа дыхаць толькі праз спецыяльную трубку.

Эдуард Ліпень

На сустрэчы прысутнічаў і Эдуард Ліпень, які доўгі час працаваў старшым дзіцячым анестэзіёлагам. Анестэзіёлаг на дзіцячай аперацыі — гэта анёл-ахоўнік. Бо менавіта ён увесь час аперацыі сочыць за станам дзіцяці. І ад якаснай анестэзіі залежыць шмат у чым паспяховасць аперацыі.

Фелікс Баторын

Фелікс Баторын, хірург, онкагінеколаг, распавёў выпадак са сваёй практыкі: “Калі я быў яшчэ студэнтам, да нас у аддзяленне прывезлі дзяўчынку, у якой лілася кроў з палавога органу. Бабуля крычала на свайго сына, нібыта ён — вычварэнец — гвалціць уласнае дзіця. Бацька кляўся, што ён нічога не рабіў, а дзяўчо крычала ад болю. Студэнты — народ цікаўны, нам жа ўсё трэба было памацаць. І я абмакнуў палец у спірт і датыкнуўся да органу, з якога лілася кроў. А там — намацаў нешта вострае. Мы прынеслі спецыяльнае люстэрка, сталі глядзець — і ў выніку дасталі адтуль… дзіцячую заколку! Такім чынам бацька дзяўчынкі быў апраўданы”

Акрамя таго, у дзетак яшчэ маюцца нос і вушы, праз якія з поспехам прасочваюцца і гарох, і фасоліны, і пацеркі, і ўсялякія жучкі і мухі.

Фелікс Баторын падкрэсліў, што няшчасныя выпадкі з дзецьмі адбываецца праз недагляд бацькоў.

Таццяна Крыцкая, кіраўнік праект “Альтанка для чытанкі”

Пакуль маладыя бацькі слухалі дактароў, з малымі забаўлялася Таццяна Крыцкая, кіраўнік праект “Альтанка для чытанкі”. Таццяна не толькі паказвае дзеткам беларускамоўныя спектаклі, але і развівае маторыку рук, прымушае дзяцей думаць і самім удзельнічаць у імпрэзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: