Дзеці з анкалагічнымі захворваннямі выйдуць на подыум

У межах дабрачыннага моднага праекту Kids Fashion Zone 9 лютага ладзіцца паказ адзення беларускіх дызайнераў, дзе мадэлямі стануць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі. Усе сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне і рэабілітацыю.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі​ аховы здароўя, штогод у свеце больш за 200 тысяч дзяцей маладзейшых за 15 гадоў захворваюць на рак. Цяжкае захворванне дзіцяці часта прыводзіць да іх ізаляцыі. На жаль, у нас бракуе ініцыятыў, якія дазваляюць розным дзецям нараўні ўключацца ў творчыя праекты

Дзеля падтрымкі такіх дзяцей і іх сем'яў ладзіцца дабрачынны модны праект Kids Fashion Zone. На подыум выйдуць дзеці, якія навучаюцца ў Цэнтры моды і стылю M.Y.STUDIO, дзеці з анкалагічнымі захворваннямі і дзеці артыстаў беларускай эстрады. Яны пакажуць калекцыю адзення крамы “Стиляжки”.

Удзел у мерапрыемстве дапаможа дзеткам з захворваннямі адчуць падтрымку з боку гледачоў, праявіць сваю індывідуальнасць і атрымаць моцныя прыемныя эмоцыі.

Модны паказ прымеркаваны да двух асаблівых дат: Сусветнага дня барацьбы супраць рака і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак (4 і 15 лютага).

Арганізатары: Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO, Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», ГУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі»

Модны паказ адбудзецца 9 лютага з 14:00 да 18:00 у Victoria Olimp Hotel (Мінск, пр-т Пераможцаў, 103).

Вы можаце падтрымаць праект і стаць удзельнікам каманды ці ахвяраваннем. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: