Дзед Мароз схадзіў на пратэст і цяпер шукае працу

У Гомлі пасля ўдзелу ў акцыі пратэсту звольнілі з працы рэжысёра, акцёра, выкладчыка і галоўнага Дзеда Мароза горада Уладзіміра Палякова.


У верасні пасля ўдзела ў маршы Палякоў адсядзеў 8 сутак у ізалятары. Па вызваленні яго звольнілі з гомельскага ДК «Фестывальны», піша by_culture.

Палякоў застаўся без сродкаў для існавання і тэрмінова шукае працу. Мужчына прапрацаваў у галіне культуры больш за 20 гадоў. Ён рэжысаваў і вёў гарадскія святы і канцэрты, у якасці Дзеда Мароза сустракаў з гамельчукамі навагоднія ночы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: