Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Дзея» выйшла з беларускім словам на вуліцы Слуцка (фота)

Увечары 12 ліпеня жыхары Слуцка мелі магчымасць бясплатна атрымаць беларускамоўныя паштоўкі, памятку пра Слуцкі Збройны чын і газету «Новы час».

Аліна Нагорная, актывістка «Дзеі» і былая кандыдатка ў дэпутаты парламента, кіравала акцыяй маладых людзей на вуліцы Леніна. Некаторыя з іх былі апрануты ў майкі з выявай «Пагоні» і надпісам «Беларусь», іншыя — у вышытую ільняную вопратку з беларускім арнаментам.

Аліна Нагорная патлумачыла, што акцыяй яна хацела прыцягнуць увагу случчан да беларускага друкаванага слова.
— 2017 год абвешчаны годам беларускага кнігадрукавання, — гаворыць дзяўчына. — Хочацца, каб случчане набывалі беларускамоўныя паштоўкі, віншавалі адзін аднаго па-беларуску і выпісвалі беларускамоўныя газеты.

Адна з паштовак падпісана словамі «Я кахаю цябе». Гэта зроблена дзеля таго, каб у нашых людзей узнікалі прыемныя асацыяцыі і добрыя эмоцыі, якіх так не хапае ў апошнія гады.


Беларускамоўны тэкст пра Слуцкі Збройны чын павінен напомніць жыхарам горада пра абаронцаў нашай Бацькаўшчыны, памяць аб якіх да гэтага часу не ўвекавечана ў Слуцку.


Цікава было назіраць, як паступова святлелі насцярожаныя твары случчан, калі яны атрымлівалі беларускамоўныя падарункі. Большасць з іх дзякавала на роднай мове. Некаторыя ахвотна ўступалі ў пашыраныя размовы і пры гэтым таксама старанна вымаўлялі сказы па-беларуску.


Яна Янчык скончыла 8 класаў у рускамоўнай 10-й школе горада Слуцка. Дзяўчынка распавяла, што размаўляе па-беларуску толькі на ўроках беларускай мовы:

— Хочацца, каб беларускай мова гучала паўсюль, а не толькі з вуснаў нашай настаўніцы. Гэта ж нашая родная мова, яна вельмі прыгожая і мілагучная.

За две гадзіны нацыянальна свядомыя грамадскія актывісты раздалі случчанам прыкладана 500 паштовак і памятак, а таксама 100 асобнікаў «Новага часу».

Фота аўтара

Абмеркаванне:

  • Маглыш Валеры, случчак назаужды.
  • 2017-07-14 21:34:08
Вы робiце вельмi добрую справу: беларуская мова сапрауды мiлагучная i навогул прыгожая, асаблiва калi размауляць на ёй з тым, хто ведае яе лепш за табе(?)/ Я чытау, што у нейкай "амерыканскай сэрыi" зрабiлi пераклад па-беларуску шэрага творау чатырох сучасных амерыканскiх пiсьменнiкау. Мею мару калiсьцi прачытаць гэты пераклад. Если большинство белорусов станет со временем настоящими билингвами, это, несомненно, очень обогатит нацию, пусть даже не материально. Жадаю далейшых поспехау!

Каментаваць