Дзэн-будыст і брытанскі лорд Светафор

У цэнтры Мінска дажываў свой век стары дзед. Адна з валанцёрак сутыкнулася з ім у краме. Дзед Савелій купляў сабачую ежу і ледзь трымаўся на нагах ад голаду. Высветлілася, што ў яго дома жыве 12 сабак ды катоў, якіх ён падбіраў на вуліцы.

Валанцёры раз-пораз сутыкаюцца з такімі выпадкамі — яны называюць гэта "стыхійнік".

Дзядуля і яго жывёлы трапілі пад апеку валанцёраў, якія кармілі не толькі сабак і котак, але і самога старога.

Так цягнулася два гады, за гэты час некалькі дзядуліных гадаванцаў прыстроілі ў іншыя дамы. Сёлета раптам з'явіўся сын і абвесціў, што забірае бацьку да сябе, а хату будзе рамантаваць і прадаваць.

Валанцёры паспелі ўратаваць ад смерці на Гурскага тых жывёл, якіх не паспелі ўладкаваць, — іх называюць "савельеўцы".


Адзін з савельеўцаў —  шыкоўны кот Светафор. Ен амаль чыстакроўны брытанскі лорд звонку і дасканалы дзэн-будыст знутры.

Спакойны і супакойлівы, добры і разумны, у меру гуллівы недакучлівы мурлыка.

Светафору каля 3 гадоў, кастрыраваны. Прывучаны да латочкаў і сухога корму.

Ужываецца з сабакамі, але пажадана быць адзіным катом у сям'і.

Калі вас зацікавіў Светафор, тэлефануйце: +375296681799.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!