Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце Сяргея Альшэўскага!

Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі, фінансавы дырэктар «Прэс-клуба», сустракае сёння сваё 37-годдзе.
Ён быў затрыманы 22 снежня ў офісе «Прэс-клуба». У яго загарадным доме прайшоў ператрус (у той момант там знаходзілася жонка), пасля якога з хаты забралі ўсе ноўтбукі, макбук жонкі Сяргея і ўсе яе банкаўскія карты. Пасля затрымання Сяргея даставілі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Спачатку Сяргея змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, а затым перавялі ў СІЗА-1, дзе ён цяпер і знаходзіцца.

Віншуем Сяргея Альшэўскага, зычым годна прайсці праз усе выпрабаванні і найхутчэй апынуцца на свабодзе ў Вольнай Беларусі!

Адрас для лістоў і віншавальных тэлеграм: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: