Дзень народзінаў за кратамі: Рыгор Кастусёў і Павел Ларчык

Сёння за кратамі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначае 64-годдзе, а Павел Ларчык сустракае свой 24-ты дзень народзінаў.

Рыгора Андрэевіча Кастусёва затрымалі ў Шклове супрацоўнікі КДБ, пазней стала вядома, што ён падазраваны па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх).

Адрас для лістоў: Галоўпаштамт, а\с 8, Мінск 220050. 

Паўла Уладзіміравіча Ларчыка затрымалі 1 сакавіка 2021 года ў Гомелі па арт. 364 КК РБ (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). Пацярпелы — амапавец, якога нібыта штурхнулі падчас пратэснага маршу 20 верасня 2020 года. Першапачаткова гвалт на яго адрас інкрымінавалі гамельчуку Аляксею Губічу, але з прад’яўленых відэа стала відавочна, што хлопец не мае да гэтага дачынення.

Адрас для лістоў: СІЗА-3, Гомель вул. Кніжная 1А, 246003.

«Новы Час» віншуе вязняў з днём народзінаў! Жадаем здароўя, моцы, вытрымкі і аптымізму, а самае галоўнае — найхутчэйшага вызвалення!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: