Дзень народзінаў за кратамі: Сафія Малашэвіч

Сёння, 18 лютага, сваё 19-годдзе за кратамі сустрэла палітзняволеная Сафія Малашэвіч. 
Гэтая цудоўная дзяўчына ў першы раз была затрыманая 6 верасня на акцыі пратэсту «Марш адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароджы. Яна стала падазраванай па крымінальнай справе па арт. 342 КК («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства, здзейсненае групай асоб»).

Тады яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, але зноў затрымалі 30 лістапада і змясцілі пад варту.

Таксама Сафію вінавацілі у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ).

22 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Мінска пакараў Сафію Малашэвіч двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

«Новы Час» жадае Сафіі найхутчэйшага вызвалення і шчаслівага жыцця ў вольнай, дэмакратычный і незалежнай Беларусі!

Вы можаце падтрымаць дзяўчыну лістом ці паштоўкай. Адрас для ліставання: 220030 Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Малашэвіч Сафіі Андрэеўне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: