Дзень народзінаў за кратамі: віншуем Руслана Акостку!

31 год спаўняецца жыхару Салігорскага раёна Руслану Уладзіміравічу Акостку.
Руслан 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь Салігорск з бел-чырвона-белым сцягам. Гэта ён зрабіў у памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Руслана затрымалі супрацоўнікі міліцыі і змясцілі ў ізалятар.

Руслан Акостка — з вёскі Заўшыцы Салігорскага раёна, да затрымання працаваў на «Беларуськаліі».
16 лістапада суд Салігорскага раёна пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Аднак на волю Руслан так і не выйшаў. У дачыненні да былога дэсантніка распачалі крымінальную справу за супраціў міліцыянту, які ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 КК РБ). Паводле слоў сваякоў, на Руслана 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў падчас затрымання супрацоўнікам РАУС і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх наступстваў і шкоды здароўю супрацоўніку РАУС.

Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і незвычайнай актыўнасці сілавікоў. Абвінавачваны віну ў здзяйсненні супраціву супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту не прызнаў.

Суддзя Алеся Серадзенка агучыла прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2 000 рублёў.

Шчыра віншуем Руслана Акостку, зычым не губляць гонару і годнасці нават за кратамі і, канешне ж, хутчэй апынуцца на волі ў свабоднай Беларусі!

Віншуйце палітвязня па адрасе: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: