Дзень Волі-2009: «За праўду!», «За справядлівасць!», «За свабоду!»

Як адзначылі Дзень Волі ў Мінску 10 гадоў таму. Фота з рэдакцыйнага архіву «Новага Часу».

25 сакавіка 2009 года каля Акадэміі навук у Мінску сабраліся некалькі тысяч чалавек, каб адзначыць 91-я ўгодкі заснавання БНР.

Сярод прадстаўнікоў апазіцыі, якую за некалькі дзён да гэтага Аляксандр Лукашэнка назваў «вшивой», Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Станіслаў Шушкевіч, Лявон Баршчэўскі, Максім Вінярскі і іншыя грамадскія і палітычныя дзеячы. Святкаванне праходзіла пад лозунгам: «За праўду!», «За справядлівасць!», «За свабоду!»

Удзельнікі акцыі адмовіліся ісці на плошчу Бангалор, якую прапанавалі ўлады. Замест гэтага яны сталі ланцугом уздоўж праспекта. Частка моладзі спрабавала прабіцца ў цэнтр, але была спынена АМАПам. 

Фота Юрыя Дзядзінкіна

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!