Дзень Волі ў Мінску. Масавыя затрыманні і канцэрт

Сонейка і бел-чырвона-белыя сцягі на Оперным і масавыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа. Як праходзіў Дзень Волі ў Мінску.

Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

З 10 гадзінаў раніцы пачаліся рухі каля Опернага тэатра ў Мінску. Да месца правядзення канцэрта сцягнуты спецтранспарт — каля 15 бусаў, адна машына хуткай дапамогі, дзяжурыць каля 200 супрацоўнікаў міліцыі па форме, каля дзясятку ў цывільным.

Каля 10 гадзінаў да адной з назіральніц "Валанцёрскай службы" грукаліся ў дзверы супрацоўнікі міліцыі. Стаялі каля 10 хвілін і потым сышлі, паведамляе
Фота Алены Ляшкевіч

Паведамляецца, што затрыманы палітык Мікалай Статкевіч, якому было адмоўлена ў правядзенні шэсця ад пл. Якуба Коласа да святочнага канцэрта. Некалькі дзён яго пільнавалі супрацоўнікі міліцыі каля дома.

Па вуліцы Дарашэвіча калона больш, чым з дзесяць аўтазакаў, ёсць машыны для перавозкі затрыманых. На вуліцы Чырвоная, а таксама каля ст.м. Якуба Коласа таксама стаяць аўтазакі. 

Карэспандэнт НЧ паведамляе, што плошча Якуба Коласа аточаная аўтазакамі. Тут, у асноўным журналісты. АМАП чапляецца да мінакоў, што сядзяць на лавах, і адводзіць іх у аўтазакі. Ідзе зачыстка плошчы ад любых патэнцыйных пратэстоўцаў.
Фота Сяргея Пульшы

Мінімум тры чалавекі затрыманыя.

Мікалай Статкевіч дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёна.

Каля ЦУМа затрымана тры-чатыры чалавекі, іх вядуць ад метро да аўтазакаў. Гэта Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў, Фурс.

Затрымана группа назіральнікаў "Вясны" каля плошчы Якуба Коласа. Шэсць чалавек зараз знаходзіцца ў аўтазаку: Максім Кавалёў, Таццяна Мастыкіна, Андрусь Крэчка, Гана Саханкова, Наста Лойка. 

Затрымалі намесніка старшыні партыі БНФ Ігара Лялькова. Прычым, атрымалася яго пасадзіць толькі ў трэці аўтазак, бо два былі запоўненыя цалкам.


Хлопцу з плакатам далі магчымасць выказацца, бо не было побач  аўтазака, каб затрымаць. Фота Сяргея Пульшы

Затрымалі журналістаў Белсата

 Фота Арцёма Лявы

Оперны тэатр


Ідзе агляд валанцёраў

 Фота Алены Ляшкевіч


Затрыманыя на плошчы Якуба Коласа

Алесь Бяляцкі напісаў у сваім фейсбуку, што затрыманых праваабаронцаў з плошчы Якуба Коласа адвезлі ў Савецкі РУУС. 

«Свята атрымалася лепш, чым чакалі. Сабралася, не ведаю, 15, 20, 30 тысяч чалавек, але ўвесь горад святкуе, і гэта нашая перамога», — сказаў у эфіры «Белсату» Франак Вячорка, адзін з кіраўнікоў «Арт-Сядзібы», якая і займалася арганізацыяй канцэрту.

Фота Арцёма Лявы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-03-25 13:19:53
ДА ДНЯ ВОЛІ
.
Мы йшлі разам з доляй
Да волі народу.
Яна час чакала
Сустрэчы нагоду.
Век цэлы чакалі
Сустрэцца нагоду.
.
Затым воля ўстала
З услону насупраць
І рушыцца стала
З народам насустрач.
І рушыцца сталі
Мы з воляй насустрач.
.
Няўрокам сустрэўся
Народ разам з воляй.
Бо крыху сагрэўся,
Бо хукаў на долю.
Няўрокам сустрэўся -
Бо йшоў шляхам долі.
.
Дайшлі праз стагоддзі
Ўсе разам. Да-й-годзе.
Так воля пазнала
Ёсьць вера ў народзе.
Бо вера чакала
Патрэбу дня волі.
.
Я ж йшоў далей з доляй
Да дня вольнай волі,
Да дня вольнай долі
Й услону насупраць.
Прысеў, бач. Даруйце.
Стаміўся быць вольным...

© 2016 Anatol Starkou
  • фцф
  • 2018-03-25 13:22:56
гэта сьвята, ды са страхам папалам...
  • ВР
  • 2018-03-25 14:26:43
Народны ізраільска-беларускі сайт адрэагаваў: http://belisrael.info/?p=14589
  • т
  • 2018-03-25 22:51:25
Дзякуй вялики за праздник!!!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: