Дзевятнаццаць гадоў таму ў Мінску былі выкрадзены Ганчар і Красоўскі

Дзевятнаццаць гадоў таму ў Мінску быў выкрадзены адзін з лідэраў апазіцыі Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, паведамляе телеграм-канал «Баста».
Увечары 16 верасня 1999 года яны прыехалі ў лазню, размешчаную ў Менску па вуліцы Фабрычная, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў «Джып-Чэрокі», які належаў Красоўскаму.

Крымінальную справу па факце знікнення Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Менску. Па дадзеных следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены асколкі пластмасавых рассейвальнікаў светласігнальных прыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя.
Рэальнае расследаванне гэтых гучных знікненняў можа аднавіцца толькі ў выпадку змены існуючай улады. Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у датычнасьці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны.


Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: