Дзяды — 2015. Шэсце да Курапатаў (жывая трансляцыя)

Традыцыйнае шэсце ў Курапаты з нагоды дня памяці продкаў Дзяды. Арганізатарам акцыі выступае Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ. Збор удзельнікаў акцыі з 11.00 да 11.30 на пляцоўцы перад будынкам Мінскага гадзіннікавага завода. 



Фота www.svaboda.org


З 11.30 да 14.30 пройдзе дэманстрацыя па ходніках па маршруце: пр. Незалежнасці — вул. Каліноўскага — вул. Сядога — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі — Мінская кальцавая аўтамабільная дарога (падземны пераход пад МКАД да ўрочышча Курапаты).

 З 14.30 да 17.00 на тэрыторыі ўрочышча, дзе знаходзяцца масавыя пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій, запланаванае правядзенне мітынгу. Заяўленая колькасць удзельнікаў акцыі — да пяці тысяч чалавек.

"Радыё Свабода" ладзіць прамую трансляцыю:

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!