Дзяніс Садоўскі асуджаны, але вызвалены

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйную справу каардынатара кампаніі назірання «Права выбару», адказнага сакратара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Максіма Гацака Дзяніса Садоўскага. Яго абвінавачвалі ў дробным хуліганстве.



Нагадаем, што Дзяніса Садоўскага затрымалі на выбарчым участку № 53 Чыгуначнай выбарчай акругі, калі ён спрабаваў высветліць прычыну выдалення з участка назіральніцы ад БХД. Спачатку старшыня камісіі і яго намеснік не хацелі пускаць Садоўскага на ўчастак, а пасля таго, як ён паабяцаў напісаць скаргу на дзеянні выбарчай камісіі, сталі не выпускаць з участку, выклікалі міліцыю і даставілі ў следчы ізалятар на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

Як высветлілася, ў адміністрацыйным пратаколе Садоўскага было напісана, што ён «наўмысна ўчыніў скандал са старшынём камісіі Касцюкевіч В.В., падчас якога бегаў, гучна крычаў, актыўна жэстыкуляваў, на неаднаразовыя патрабаванні спыніцца не рэагаваў, чым парушыў грамадскі парадак і выявіў непавагу да грамадства».

Суддзя Сяргей Германовіч пакараў актывіста арыштам на 2 сутак і вызваліў з залы суда, паколькі Садоўскі адбыў гэтыя суткі на Акрэсціна.

Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: