Як падкрэслівалі старшыня ТБМ Алег Трусаў і яго першы намеснік Алена Анісім, сёлетняя Агульнанацыянальная дыктоўка, ідэю рэалізацыі якой у свой час першым высунуў палітолаг У. Падгол, у гэтым годзе стала сапраўды агульнанацыянальнай: тэксты па-беларуску пішуць, чытаюць вершы беларускіх аўтараў прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаваныя ў нашай краіне, сваю пашану да Роднага Слова выказваюць спартоўцы, прадстаўнікі бізнесу, вучні пачатковых школ, студэнцтва.
Сёлетняя Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове будзе праводзіцца ў тры этапы. Першы этап — 21 лютага — уключае напісанне тэксту «Радасць адкрыцця» Янкі Сіпакова, якому ў гэтым годзе споўнілася б 80 гадоў. Другі этап — напісанне верша М.Багдановіча «Пагоня» да 125-х угодкаў з дня нараджэння класіка беларускай паэзіі. Завершыцца дыктоўка 25 сакавіка, у дзень абвешчання БНР, калектыўным напісаннем тэксту гімна БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» М. Краўцова і У. Тэраўскага.
Што тычыцца першага этапу Агульнанацыянальный дыктоўкі і святкавання Міжнароднага Дня Роднай мовы, то ўзрастаючая цікаўнасць і актыўнасць грамадзян, а асабліва моладзі, у вывучэнні роднага слова, беларускай культуры і гісторыі Айчыны, засведчыла пра рост патрыятычных настрояў нашага грамадства, без саўковага і расійска-шавіністычнага шалупіння.
Фота аўтара
Абмеркаванне:
В. Адзюшык