Дзіўнае свячэнне ў небе над Віцебскам. Фотафакт

У небе над Віцебскам заўважылі незвычайнае свячэнне. У цёмны час сутак у паўднёвай частцы горада бачны слуп святла, які разыходзіцца ў бакі, піша Еўрарадыё.

Аднак нічога звышнатуральнага тут няма. Светлавы “грыб” з’явіўся над цяплічным комплексам у вёсцы Ноўка. Выпарэнні ад цёплай зямной паверхні кандэнсуюцца ў халодным паветры, а святло ад цяпліцаў такім незвычайным спосабам адлюстроўваецца ў кропельках вады і крышталіках лёду.

Гэта прыкметы будучых марозаў. Неўзабаве прагназуецца рэзкае пахаладанне: у Віцебску тэмпература паветра можа апусціцца да -25.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!