Каля 200 удзельнікаў шэсця калонай ідуць ад заводу «Луч» ва ўрочышча Курапаты, дзе запланаваны мітынг. Акцыя завершыцца а 17 гадзіне.
Першая акцыя на Дзяды адбылася 30 гадоў таму 30 кастрычніка 1988 года.
Збіраюць подпісы за вяртанне выходнага на Дзяды. Падпісаліся ўжо больш за дзве тысячы асобаў
Курапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле розных звестак, там былі расстраляныя ад 30 да 250 тысяч чалавек.
2000 чалавек ні з таго, ні з сяго пажадалі вярнуць Дзядам непрацоўны дзень. Яшчэ некалькі чалавек глядзяць па польскаму TV той ход пад сьвяточнымі б-ч-б сцягамі, мо й амерыканская Свабода штоcьці транслюе, Наша Піва таксама. ИТОГО ~5000 чалавек... Шмат змагароў. Вельмі шмат. Замнога.
У 1992-м БНФаўцамі было сабрана 450тыс подпісаў (і мой у тым ліку) за тое, каб адбыліся новыя перавыбары Вярхоўнага Савета. То бок б-ч-б можна было б мірным шляхам прыйсці да ўлады і ўтварыць беларускую двухпартыйную (БНФ і КПБ) дэмакратыю. Але змагары-кіраўнікі дэпутаты з фракцыі БНФ НЕ ДАДУМАЛІСЯ запрасіць тых 450 тысяч беларусаў прыйсці да ВС і патрабаваць станоўчага прыняцця даты перавыбараў ці рэферэндуму. И вот таких "б-ч-б случайностей" пад час адраджэння было шмат.