Дзяніс Дудзінскі і Дзмітрый Кахно на волі пасля 11 з паловай дзён арышту

Свабодзе гэта пацвердзіла жонка Дудзінскага.
Іх чакалі на волі яшчэ два дні таму, але ў ізалятары заявілі, што родныя «няправільна палічылі суткі».

Тэлевядучым прысудзілі па 10 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, за кратамі яны прабылі з вечара 2 верасня.

Вядучы тэлеперадачы "Поспех у прыдачу" на тэлеканале АНТ Дзмітрый Кахно застаўся без эфіраў пасля эмацыйнага паста ў сацсетках з нагоды затрыманняў каля крамы Symbal.by. Пазней ён звярнуўся з адкрытым лістом да калег, якія яшчэ працуюць на Беларускім тэлебачанні. Тых, хто "не можа нармальна спаць па начах", шоўмэн заклікаў "зрабіць крок, без скандалаў і гучных заяў", гэта значыць звольніцца. Дзмітрый паабяцаў, што асабіста заступіцца за кожнага з іх.

Дзяніс Дудзінскі таксама пацярпеў з-за адкрытага выказвання свайго меркавання. Пасля паста Дзяніса аб затрыманнях каля крамы Symbal.by стала вядома, што ён з жонкай Кацярынай Раецкай адхілены ад вядзення «Славянскага базару». Пазней стала вядома, што яго звольнілі з БТ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: