Дзяніс Івашын: Нашы валанцёры — людзі рознага ўзросту

Гуманітарнаму маршруту «Беларусь – АТО» споўнілася чатыры гады. За гэты час валанцёры сабралі 19 тон гуманітарнай дапамогі, а таксама дапамаглі набыць 4 аўто, якімі карыстаецца ўстанова, што носіць назву Першы дабравольчы мабільны шпіталь ім. Міколы Пірагова.

Гродзенскі каардынатар ініцыятывы Дзяніс Івашын распавёў:

— Цягам апошніх чатырох гадоў было дастаўлена звыш 19-ці тон гуманітарных грузаў. Гэта не толькі Менск, але і рэгіёны Беларусі: Берасце, Магілёў, Віцебск, Гародня. Я непасрэдна каардыную збор сродкаў па Гародні, адна з найбуйнейшых партый была напрыканцы 2017 года з нашага гораду. Быў дастаўлены цэлы бус гуманітарных грузаў.

Дапамагаюць пенсіянеры і бізнесоўцы, кажа ён:

— Гэта і студэнты, навучэнцы каледжаў і проста неабыякавыя людзі, пенсіянеры, грамадскія дзеячы і журналісты. То-бок усе тыя, хто падтрымлівае наш братэрскі ўкраінскі народ, хто хвалюецца за лёс украінцаў, якія дазналі расейскую вайсковую агрэсію.

Цяпер таксама з’явілася магчымасць дапамагчы ініцыятыве праз старонку molamola.by.

Беларускае Радыё Рацыя




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: