Дзяніс Івашын распавёў пра сваё расследаванне наконт забудовы Курапатаў

Журналіст Дзяніс Івашын прэзентаваў у Горадні вынікі свайго расследавання наконт таго, хто і як забудоўваў Курапаты. 

Дзяніс Івашын распавёў, што ва Украіне супраць бізнесоўцаў Сурыса і Зайдзеса вядзецца крымінальная справа за траты, а ў Беларусі бізнес ідзе добра, бо з вялікай доляй імавернасці, іх інтарэсы лабіруе набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі чалавек.


Такім чалавекам можа быць Вадзім Бекбулатаў — вядомы беларускі хакеіст, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана і Солт-Лэйк-Сіці. Па заканчэнні спартовай кар’еры ў 2005 годзе быў запрошаны ў прэзідэнцкую хакейную зборную. Да таго ж ён гуляе ў камандзе «Рубеж» памежных войскаў Беларусі разам з сынамі Аляксандра Лукашэнкі Віктарам і Дзмітрыем.

«Толькі ўявіце сабе, пачынаючы з 2005 году Вадзім Бекбулатаў гуляе ў адной камандзе з першай асобай у краіне. Увесь час яны знаходзяцца ў нефармальнай абстаноўцы. І вядома, што прасунуць інтарэсы, звязаныя з яго бізнесам, бізнесам яго сына, яго жонкі, яго сяброў, вельмі лёгка. А ўсе яны ў той ці іншай ступені звязаныя з забаўляльным комплексам у Курапатах», – кажа Івашын.

На меркаванне журналіста менавіта праз Вадзіма Бекбулатава здзяйсняецца прасоўванне ўсіх пытанняў, звязаных з дзейнасцю гэтага комплексу і таксама з замоўчваннем, адсутнасцю рэакцыі на загад дзяржаўных органаў, перадусім Генеральнай пракуратуры і Міністэрства культуры, выдадзены ў 2012 годзе, спыніць будаўніцтва і пакараць вінаватых.


Аўтар расследавання адзначыў, што сутыкнуўся з вялікай колькасцю «фірмаў-пракладак». На яго думку, такія фірмы ствараюцца дзеля таго, каб цяжка было даведацца пра сапраўдных уласнікаў, каб размеркаваць адказнасць паміж многімі і каб зменшыць рызыкі для кожнага асобнага бізнесу.

Паводле svaboda.org, racyja.com, belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-07-20 01:42:26
Дзяніс журналіст? Б-ч-б ці беларускі? Калі б-ч-б мне яго шкада. А зараз пра яго публікацыі. Як изобретатель з стажам болей за 40 лят, скажу, што самае першая мысля бывае правільная. Яна дзікая, яе трэ абчасаць і г.д., але яна правільная. Наступныя варыянты чыстыя, белыя і пушыстыя, але няправільныя. Затым, згубіўшы час, вяртаешся да першай і даводзіш яе да блеску. ИТОГО: першы артыкул Дзяніса правільны. Мая выснова ў першым каменце мае рацыю: рэстарацыя - правакацыя супраць кіраўніцтва РБ. Зараз аб інш. Ніхто не даваў паўнамоцтваў б-ч-б змагарам ля Курапатаў выступаць ад імя беларускага народа: беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, габрэяў, татар і інш. У Курапатах стаіць памятны знак ахвярам габрэям. Стаяць і крыжы. Але няма мусульманскіх знакаў павагі. А гэта таксама частка беларускага народу. Адсюль б-ч-б ідэалогія не можа гаманіць там ад імя народа. Ў Курапатах павінен быць звычайны мемарыял памяці 1937-44. У тым ліку ахвярам б-ч-б паліцаяў. Рэстарацыю дзяржаве трэ нацыяналізаваць
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: