Дзяржава пазбаўляе афганцаў сродкаў да існавання

Афганец з Брэста, салдат тэрміновай службы Анатоль Грыцкевіч сем гадоў таму пазбаўлены пенсіі па інваліднасці. А.Грыцкевіч атрымаў у Афганістане раненне гартані з пашкоджаннем шыі і хрыбетніка, пасля чаго існаваў на пенсію па інваліднасці.
Востраў Слёз у Мінску, Hotel-Minsk.by

Востраў Слёз у Мінску, Hotel-Minsk.by

Але ўжо 7 гадоў чалавек не атрымлівае пенсіі. Інваліду ўжо стукнула 50, ён мае сур'ёзныя праблемы з рукамі, якія могуць страціць сваю адчувальнасць. Але дзяржаве напляваць — абы зэканоміць.

Гэтую гісторыю распавёў кіраўнік праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву" (зарэгістраваны ва Украіне) Алег Волчак. Паводле яго слоў, гэта не адзінкавы выпадак: дзяржава паўсюдна пазбаўляе афганцаў сродкаў да існавання.

"Мінула трыццаць гадоў, як скончыліся апошнія баявыя дзеянні ў Афганістане, але мы ў барацьбе за нашыя правы. Парадокс. Быццам бы маем статус у грамадстве, а з кожным годам урад нам памяншае сацыяльныя гарантыі, нягледзячы на ​​тое, што ў арт.47 Канстытуцыі запісана аб асаблівым клопаце пра ветэранаў вайны, — напісаў Алег Волчак. — Дайшлі да таго, што пазбаўляюць групы інваліднасці хлопцаў, якія перанеслі цяжкія раненні і цудам, засталіся ў жывых".

Афганцы накіравалі зварот у адрас Міністэрства абароны ў надзеі, што ведамства заступіцца за абаронцаў радзімы.


Дарэчы, афганцы збіраліся 2 жніўня на Востраве Слёз у Мінску. Алега Волчака ўзнагародзілі ганаровым знакам "За службу. Афган" за абарону інтарэсаў і правоў ветэранаў баявых дзеянняў, зацверджаным міжнародным фондам "Баявое брацтва — без межаў ".

belprauda.org


Каментаваць