Дзяржкантроль не ўбачыў сур'ёзных парушэнняў падчас уступнай кампаніі

Камітэт дзяржкантролю падвёў вынікі ўступнай кампаніі 2021 года. Сур'ёзных парушэнняў не выяўлена, піша reform.by са спасылкай на КДК.


Сёлета ход уступнай кампаніі кантралявалі больш за 220 супрацоўнікаў камітэта.

Былі выяўлены асобныя парушэнні і недахопы ў рабоце арганізацыйных і прыёмных камісій, якія не аказалі ўплыву на вынікі залічэння. Вінаватых прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. Фактаў карупцыі не выявілі.

Ад удзелу ў ЦТ адхіленыя 11 абітурыентаў за невыкананне устаноўленых правілаў, у тым ліку за выкарыстанне шпаргалак і мабільных тэлефонаў.

У камісію КДК па кантролі за ўступнай кампаніяй паступіла 12 вусных і 16 пісьмовых зваротаў, па кожным з якіх дадзеныя тлумачэнні і прынятыя неабходныя меры рэагавання. У асноўным звароты тычыліся атрымання кансультацый па пытаннях ЦТ, уступных выпрабаванняў, правядзення конкурсу і парадку залічэння ва ВНУ і ССУ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: