Дзяржкантроль узяўся за медыцыну

Камітэт дзяржкантролю запрашае жыхароў Беларусі ацаніць якасць і даступнасць атрымання медыцынскіх паслуг.
Інтэрнэт-апытанне
на гэтую тэму праводзіцца на сайце кантрольнага ведамства да 28 лютага гэтага года ў рамках падрыхтоўкі да рэспубліканскага семінару-нарады па праблемах аховы здароўя, паведаміла прэс-служба КДК.

Рэспандэнтам прапануецца адказаць на 16 пытанняў, у тым ліку аб задаволенасці медабслугоўваннем у паліклініках па месцы жыхарства і працай брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, аб стане матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржустаноў аховы здароўя, пра найбольш значныя праблемы ў сферы аховы здароўя.

Атрыманыя дадзеныя будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы інфармацыі Камітэта дзяржкантролю аб праблемных пытаннях у галіне, адзначаецца ў рэлізе.

Камітэт дзяржаўнага кантролю неўзабаве чакаюць важныя кадравыя змены. На дадзены момант у ведамстве ўтварылася вакансія — Аляксандр Лукашэнка звольніў Івана Рамановіча з пасады першага намесніка старшыні КДК.

Naviny.by 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: