Дзяржкантроль «выявіў праблемы» ў РНПЦ анкалогіі перад візітам Лукашэнкі

Кіраўнік дзяржавы наведаў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі і даручыў разабрацца з чэргамі на правядзенне медыцынскіх аперацый.
president.gov.by

president.gov.by

«Хіба гэта парадак, што па два-тры месяцы людзі стаяць у чарзе, і празрыстасці ў чарзе няма? — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У той жа час Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне, каб чарга тут і ўсюды была празрыстай».

Па словах кіраўніка дзяржавы, напярэдадні яго наведвання ў РНПЦ пабывалі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. У гутарцы з дактарамі і пацыентамі яны «ўскрылі праблемы». «Сёння гэты цэнтр крытыкуюць: празрыстай чарговасці няма, хто як вырашыць па аперацыях, так і будзе, людзі месяцамі стаяць для таго, каб праапераваць», — распавёў Лукашэнка пра вынікі праверкі.

Дырэктар РНПЦ Алег Суконка адзначыў, што аперацыйны дзень пачынаецца ў 9 раніцы, і ў дзень тут могуць зрабіць да 100 аперацый. Паводле яго слоў, ва ўстанове гатовыя рабіць яшчэ больш аперацый, але «не ўсё залежыць ад дактароў».

Лукашэнка даручыў разабрацца з сітуацыяй. «Я прывык да дакладаў і рапартаў чыноўнікаў, а потым аказваецца зусім па-іншаму. Я абсалютна не веру, што тут няма праблем», — заявіў ён.

Таксама Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця пансіяната для пацыентаў і іх суправаджаючых на тэрыторыі РНПЦ. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў забяспечыць лекараў сучасным медыцынскім абсталяваннем.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: