Дзяржпагранкамітэт: на беларуска-украінскай мяжы чакаюцца чэргі

Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі папярэджвае, што 19–20 лістапада на тэрыторыі Украіны магчымы складанасці руху транспарту на аўтамабільнай дарозе Чарнігаў — Новыя Ярылавічы (М-01), піша "Белсат".

Новая Гута

«У сувязі з гэтым магчыма фармаванне чэргаў аўтатранспарту перад беларускім пунктам пропуску «Новая Гута» пры выездзе з краіны, пры ўездзе ў Беларусь — перад украінскім пунктам пропуску «Новыя Ярылавічы». Для камфортнага перасячэння мяжы ў паказаны час Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху», — адзначаецца ў паведамленні з сайту ведамства.

Сайт украінскай Дзяржаўнай памежнай службы пра чэргі на мяжы нічога не паведамляе.

belsat.eu



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: