Дзяржпамежкамітэт: фізічная сіла да ўцекачоў беларускім бокам не ўжывалася

Дзяржаўны памежны камітэт адрэагаваў на відэа, як сілавікі са шчытамі і службовымі сабакамі адсоўвалі нелегальных мігрантаў на літоўскі бок мяжы.

Дзяржаўны памежны камітэт выказаўся ў сваім тэлеграм-канале наконт відэа, апублікаванага літоўскім бокам, дзе беларускія сілавікі ў поўным абмундзіраванні, у балаклавах, з жалезнымі амапаўскімі шчытамі, з сабакамі агрэсіўна адціскаюць групу з 13 нелегальных мігрантаў да літоўскай мяжы.

«З улікам распаўсюджвання ў сеціве Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы відэа паведамляем, што дадзены факт меў месца на мінулым тыдні.

Літоўскія сілавікі даставілі да мяжы і спрабавалі выцесніць у Беларусь чарговую групу бежанцаў.

На кадрах відаць, што ўцекачы знаходзіліся каля нашай мяжы і не рухаліся ў Беларусь нават пры адсутнасці беларускіх памежнікаў. Гэта даказвае той факт, што яны не мелі намеру рухацца на тэрыторыю нашай краіны.

Для прадухілення незаконнага перасячэння мяжы з Літвы дадзены кірунак быў аператыўна прыкрыты рэзервам Смаргонскай памежнай групы.

З відэа зразумела, што фізічная сіла да ўцекачоў беларускім бокам не ўжывалася. Група замежнікаў знаходзілася на лініі мяжы каля 8 дзён, пасля чаго следавала ўглыб тэрыторыі Літвы», — гаворыцца ў заяве Дзяржпамежкамітэта.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: