Дзяўчына прыйшла ў суд па позве. Але справу ўжо разгледзілі — учора завочна

Дзяўчыне адмовіліся паведаміць, якое рашэнне адносна яе было прынята, распавядае media-polesye.by.


Аксану Дабрыянец прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт 23.34 КаАП РБ. Тыдзень таму ёй па пошце даслалі судовую позву. У суд Столінскага раёна патрабавалася з'явіцца 15 кастрычніка ў 9.15.

У прызначаны дзень і гадзіну Аксана прыйшла ў суд. Але пасяджэнне не адбылося. Выйшла сакратарка і сказала, што матэрыялы справы разгледжаныя днём раней. Аб прынятым рашэнні паведаміць адмовілася.

Аксана Дабрыянец папрасіла адзначыць позву, што яна прыбыла ў суд у прызначаны дзень і гадзіну, але ёй у гэтым таксама было адмоўлена.


Дзяўчына напісала заяву на імя старшыні суда з просьбай растлумачыць, чаму яе справу разгледзелі завочна і на дзень раней, пакінула запіс у кнізе заўваг і прапаноў, а таксама звярнулася з заявай у пракуратуру Столінскага раёна з просьбай даць юрыдычную ацэнку таго, што адбываецца ў судзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: