Дзяўчынка са Светлагорска атрымала карону на конкурсе прыгажосці ў Іспаніі

Дзевяцігадовая мадэль Александрына Аскерка прывезла карону і дыплом з прэстыжнага міжнароднага конкурсу прыгажосці The best models of Europe, які праходзіў у пачатку верасня ў Лорэт-дэ-Мар (Іспанія).

Фота з асабістага архіву гераіні

— Варта адзначыць, што за права стаць лепшай мадэллю Еўропы ў розных узроставых катэгорыях спаборнічалі больш за 560 удзельнікаў з 14 краін свету, — распавядае мама Александрыны Вікторыя Аскерка.

На конкурсе першыя 5 месцаў з'яўляюцца прызавымі. У фінале ў намінацыі International — самай прэстыжнай намінацыі конкурсу — прызавыя месцы дасталіся прыгажуням з беларускай дэлегацыі, сярод якіх — і самая юная з іх, дзевяцігадовая Александрына Аскерка, навучэнка светлагорскай гімназіі. Ганаровым 3 месцам і дыпломам у катэгорыі Teens яна папоўніла скарбонку сваіх дасягненняў.
Фота з асабістага архіву гераіні

Фота з асабістага архіву гераіні


Па словах мамы, ідэя заняцца мадэлінгам з'явілася гады два таму, калі яна выпадкова ў інтэрнэце натрапіла на аб'яву аб кастынгу ў мадэльным агенцтве ARTMODA ў Жлобіне. На працягу некалькіх гадоў дзяўчынка актыўна займалася ў агенцтве ARTMODA і ў цэнтры моды і стылю M.Y.Studiо ў Гомелі, удзельнічала ў паказах рознага ўзроўню. І вось ён — жаданы і крыху нечаканы для Александрыны поспех на прэстыжным конкурсе The Best Model of Europe!

— Шчыра кажучы, не верылі, што зможам паспрабаваць свае сілы непасрэдна на конкурсе прыгажосці, — кажа Вікторыя.

Паводле яе слоў, каб прыняць удзел у The Best Model of Europe, яны спачатку адправілі свае фатаграфіі для ўдзелу ў адборы, а затым прайшлі закрыты кастынг у Мінску. Па выніках адбору ў фінал конкурсу ў Іспаніі выйшлі ўсяго 11 чалавек, Александрына — у іх ліку.

Паводле sn.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: