Дзяўчыну затрымалі за кветку, якую яна прынесла на Плошчу Перамен

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.
8 траўня ў Мінску затрымалі дзяўчыну, у яе руках была кветка. Відавочцы здарэння паведамілі пра гэта ў тэлеграм-канал МотолькоПомоги.

Праз сацсеткі атрымалася ідэнтыфікаваць дзяўчыну і прычыну затрымання. Верагодна, што затрыманую клічуць Ганна Апановіч. Гадзіну таму яна апублікавала сторыз з Плошчы Пераменаў.

«Вы ўяўляеце?! Хацела пакінуць ружу для Ромы ... падбягае чалавек у цывільным з тэлефонам і пачынае здымаць мяне: «Вы што тут робіце, паліцаі?». Абсурд! І мы паліцаі ... Я, вядома, сышла, так як выклічуць мянтоў ці АМАП. Я ж тэрарыстка ... Я кажу яму: «Поспеху, ябацька!». Вось у такім канцлагеры мы жывём», — напісала Ганна ў сторыз.

Дзяўчыну даставілі ў Цантральны РУУС.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: