Дзяўчыну затрымалі за твіт з цытатай дзяржгімна

Дзяўчыну затрымалі за твіт, які часткова цытаваў гімн Беларусі.

Скрыншот з відэа МУС

Скрыншот з відэа МУС

Прадстаўнік МУС паведаміў, што яна змяніла тэкст гімна, «тым самым надаўшы яму экстрэмісцкую накіраванасць». Мінская міліцыя піша, што распачата крымінальная справа па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

«Настаўніца музыкі ўжыла свае навыкі не ў тым кірунку. Дзяўчына размясціла ў Інтэрнэце допіс, у якім здзейсніла здзек з тэксту дзяржаўнага гімна, змяніўшы слова. Супрацоўнікі Партызанскага РУУС г. Мінска затрымалі 26-гадовую мінчанку», — піша міліцыя.

Скрыншот з відэа МУС

Скрыншот з відэа МУС

Санкцыя артыкула прадугледжвае грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да аднаго года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: