Дзмітрыеў і Чэрачань абскардзяць у ЦВК вынікі выбараў

Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачэнь збіраюцца падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам, бо незгодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.


Андрэй Дзмітрыеў, архіўнае фота


"Калі паспеем, сёння пададзім скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Яе сутнасць — татальная фальсіфікацыя падліку галасоў і парушэнні заканадаўства аб выбарах", — сказаў Дзмітрыеў агенцтву interfax.by.

Ён таксама паведаміў, што раней назіральнікі яго выбарчага штаба накіравалі шэраг скаргаў у пракуратуру і ЦВК.

Пры гэтым новую скаргу ён падае асабіста ад сябе.

У прэс-служе Чэрачня паведамілі, што ён таксама збіраецца падаць скаргу ад сябе асабіста ў ЦВК. Яе сутнасць — шматлікія парушэнні і фальсіфікацыі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: