Дзмітрый Кучук: Эскалацыя крызісу з мігрантамі можа стаць небяспечнай для Беларусі

Эскалацыя крызісу з мігрантамі можа быць небяспечнай не толькі для Літвы, але і для Беларусі. Літва абвінавачвае ўлады Беларусі ў гібрыднай вайне і робіць сваю пазіцыю больш жорсткай, пачынаючы не прапускаць уцекачоў на сваю тэрыторыю.

І можа здарыцца, што якраз Беларусь сутыкнецца з праблемай, якую рыхтавала для Літвы: што рабіць з мігрантамі?

Сітуацыю абвастрыў і выпадак смерці аднаго з уцекачоў на мяжы, але з беларускага боку. Афіцыйныя ўлады спяшаюцца абвінаваціць у гэтым літоўскіх памежнікаў. Літва абвяргае.  

Кіраўнік беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук лічыць, што для прадухілення маштабнага крызісу як мінімум трэба вярнуцца да супрацы памежных службаў краінаў:

— Сапраўды, праблема будзе ўсё больш і больш павялічвацца. І тут патрэбны нейкі дыялог як з літоўскага боку паміж памежнікамі, так, адпаведна, беларусы таксама мусяць не толькі суправаджаць мігрантаў да мяжы, як гэта робяць зараз, а ўсё ж такі гэтую праблему вырашаць. І не перакладваць адзін на аднаго. Еўразвяз, міжнародная супольнасць, канешне ж, будуць рэагаваць на гэтую праблему. І яна сапраўды становіцца на павестцы дня міжнароднай. І Беларусь, і Лукашэнка, усё больш і больш паглыбляюцца ў такую цемру ўсіх гэтых праблем.

Сама ўлада Беларусі на чале з Лукашэнкам стварае гэтыя праблемы ўжо не толькі для Беларусі, але і для суседніх краінаў. А калі прыгадаць нядаўнія выказванні Лукашэнкі, што пакрыўджаныя мігранты “рвуцца сюды са зброяй”, то становіцца трывожна, як бы гэтая небяспечная авантурыстычная палітыка ўладаў Беларусі не скончылася вельмі кепска, — лічыць  Кучук.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: