Дзмітрый Яраш просіць даць беларусам з Правага сектара ўкраінскае грамадзянства

Беларусы з "тактычнай групы" Правага сектара працягнуць служыць ва Украіне пасля далучэння падраздзяленняў да Службы бяспекі Украіны.



У батальёне Правага сектара ваюе некалькі дзясяткаў грамадзян Беларусі, якія нядаўна сфармавалі там "тактычную групыу Беларусь".

"Беларусы будуць задзейнічаны ў барацьбе з расійскім імперыялізмам, якім чынам я не магу гаварыць, таму што гэта ваенная таямніца", — сказаў Дзмітрый Яраш у інтэрв'ю "Беларускага партызану".

Ён перакананы, што "кожны з замежнікаў, хто змагаўся і змагаецца за дзяржаўнасць Украіны, зойме сваё месца ў пантэоне герояў і пакуль ідзе вайна, яны будуць гэтак жа прыцягвацца да пэўных аперацый".

"Мы ўсім месца знойдзем", — падкрэсліў лідэр Правага сектара, які цяпер праходзіць лячэнне ў Днепрапятроўску.

Галоўная праблема, якая хвалюе беларусаў, гэта атрыманне грамадзянства Украіны, бо вярнуцца дадому яны пакуль не могуць.

Дзмітрый Яраш паведаміў, што ён працуе ў гэтым кірунку, каб усе беларусы атрымалі ўкраінскія пашпарты.

"Мы ўжо падавалі адзін спіс у адміністрацыю прэзідэнта. Недзе ён прыйшоў да прэзідэнта і там заглух. Гэта да размовы пра эфектыўнасць улады зноў-такі. Таму што прэзідэнт на адкрыцці Вярхоўнай рады казаў, што дасць грамадзянства ўсім, хто ваюе. Але гэты працэс тармозіцца. Тут нават жадання прэзідэнта аднаго мала. У яго каманды як такой эфектыўнай няма, яны блакуюць, сабатуюць і часта падстаўляюць па пэўных рэчаў. Ён бы і хацеў зрабіць нешта добрае, так не дадуць. А абаперціся на нейкія нармальныя сілы палітычнай волі ў прэзідэнта няма", — заявіў Яраш.

Дзмітрый Яраш — украінскі грамадска-палітычны дзеяч нацыяналістычнага кшталту, лідар "Правага сектара", кіраўнік украінскай праварадыкальнай нацыяналістычнай арганізацыі "Трызуб". Дэпутат Вярхоўнай рады, намеснік кіраўніка Камітэта па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны. Дарадца Галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: