Дзмітрыя Лаеўскага выклікалі на Савет калегіі адвакатаў

Яго чакаюць на пасяджэнні сёння ў 18:00. Лаеўскі абараняе інтарэсы Віктара Бабарыкі і Максіма Знака.


Нагадаем, шэраг адвакатаў прадстаўнікоў штаба Віктара Бабарыкі знаходзяцца пад арыштам альбо пазбаўленыя ліцэнзій. Затрыманы ў верасні мінулага года Максім Знак утрымліваецца ў СІЗА, а Ілля Салей — пад хатнім арыштам. Аляксандр Пыльчанка пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі з кастрычніка мінулага года, а Людміла Казак — з лютага, паведамляе REFORM.by.

Пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў па палітычных прыкметах апошнім часам стала даволі распаўсюджанай практыкай у Беларусі. З гэтай нагоды заклапочанасць выказалі сусветныя адвакацкія арганізацыі: напрыклад, Савет адвакатур і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE), Амерыканская асацыяцыя юрыстаў і іншыя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: