Джо Байдэн: «На нашу дэмакратыю зроблены беспрэцэдэнтны напад»

Джо Байдэн у 8-хвілінным відэа выказаўся наконт сутыкненняў у Капітоліі: «Гэта хаос. Гэта мяжуе з мецяжом».



Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў «беспрэцэдэнтным нападам на дэмакратыю» сутыкненні ў Капітоліі, куды ўварваліся прыхільнікі Дональда Трампа, паведамляе Meduza.

«На нашу дэмакратыю зроблены беспрэцэдэнтны напад. У апошні час мы не бачылі нічога падобнага. Гэта напад на цытадэль свабоды, на сам Капітолій < ... > Дазвольце мне быць вельмі адкрытым. Сцэны хаосу ў Капітоліі не адлюстроўваюць сапраўдную Амерыку. Не ўяўляюць таго, кім мы з'яўляемся. Тое, што мы бачым, — гэта невялікая група экстрэмістаў, прыхільнікаў беззаконня. Гэта не іншадумства. Гэта беспарадкі. Гэта хаос. Гэта мяжуе з мецяжом. І гэтаму трэба пакласці канец неадкладна», — заявіў Байдэн.

Цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, у сваю чаргу, працягвае не прызнаваць вынікі выбараў, аднак усё ж заклікаў сваіх прыхільнікаў разысціся. "Нам патрэбныя закон і парадак", — заявіў ён.

Трамп упарта адмаўляецца прызнаваць сваю паразу на выбарах у ЗША. 6 студзеня яго прыхільнікі ўварваліся ў Капітолій.

 Паводле meduza.io, www.unian.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: